Акцыя «Архівы – школе» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Баранавічы»

19 лютага 2026 г. вучні 9 класа ДУА «Сярэдняя школа №17 г.Баранавічы» наведалі ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г.Баранавічы». У рамках Года беларускай жанчыны вучняў пазнаёмілі з віртуальнай выставай «Памяць у руках: жыццё і дзейнасць Н.А.Самойленка», прысвечанай былому дырэктару архіва. Таксама для навучэнцаў правялі прафарыентацыйнае мерапрыемства, на якім расказалі пра гісторыю архіва, асноўныя кірункі яго дзейнасці, навучальныя ўстановы краіны, дзе рыхтуюць спецыялістаў архіўнай галіны, прадэманстравалі майстар-клас па забеспячэнні захаванасці дакументаў. У завяршэнні для навучэнцаў была праведзена экскурсія па архівасховішчы.