Занальны архіў у г.Крычаве падае матэрыял для размяшчэння на сайце ў раздзел «Навіны галіны»
Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» на правядзенні мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе».
25 чэрвеня 2025 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе», для навучэнцаў летняга аздараўленчага лагера «Горад Фантазёраў» на базе ДУА «Сярэдняя школа №3 г.Крычава», была праведзена гутарка і прадстаўлена стэндавая выстава на тэму «Вайна вачыма відавочцаў» з выкарыстаннем архіўных дакументаў. Вядучы архівіст Вікторыя Кандраценка расказала дзецям аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай Вайны, заснаваных на дакументах фонду прадстаўленых РФ.
Мэта дадзенай гутаркі – данесці да вучняў увесь цяжар злачынстваў нямецкіх акупантаў супраць савецкіх грамадзян, звярнуць увагу на трагедыю мірнага насельніцтва, якая не мае тэрміна даўнасці і не павінна паўтарыцца зноў у наш мірны час.
Пасля праведзенай гутаркі для рабят была прадстаўлена стэндавая выстава з выкарыстаннем архіўных дакументаў «Вайна вачыма відавочцаў».
![]() |
![]() |
![]() |
1-3. Вікторыя Кандраценка пры правядзенні гутаркі і прадстаўленні стэндавай выставы для навучэнцаў летняга аздараўленчага лагера «Горад Фантазёраў». |