У дзяржаўным архіве грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці праведзена мерапрыемства ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе»

25 красавіка 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» праведзена мерапрыемства з вучнямі дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №44 імя Н.А.Лебедзева г.Гомеля».

У ходзе сустрэчы школьнікі даведаліся, аб асноўных напрамках дзейнасці архіва, аб складзе і змесце яго фондаў, аб сістэме створанага навукова-даведачнага апарата, а таксама аб парадку работы карыстальнікаў у чытальнай зале дзяржаўнага архіва.

Пад кіраўніцтвам архівістаў сектара інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў школьнікі змаглі паспрабаваць сябе ў ролі сапраўдных даследчыкаў. У выніку сумеснай працы ў фондах дзяржаўнага архіва былі выяўлены дакументы першага дырэктара, імем якога названа школа Лебедзева Мікалая Афанасьевіча і кіраўніка школьнага музея, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Рэзнікавай Клары Залманаўны.

У завяршэнні мерапрыемства дырэктар дзяржаўнага архіва Жынёва Ірына Уладзіміраўна перадала ў дар школе копіі выяўленых дакументаў для папаўнення школьнага музея баявой і працоўнай Славы, а супрацоўнікі архіва правялі аглядную экскурсію па архівасховішчу.