БДАМЛМ на адкрыцці выставы мастацкiх работ «Песняру чыстай красы»
24 красавіка 2024 года вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Міхась Паўлавіч Кенька прыняў удзел у адкрыцці выставы мастацкiх работ «Песняру чыстай красы» ў дзяржаўнай установе «Літаратурны музей Максіма Багдановіча», філіяле установы «Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры».
На выставе прадстаўлены карціны і скульптуры з фондаў, прысвечаныя Максіму Багдановічу. Прысутныя ўбачылі партрэты паэта, віды мясцін, дзе ён жыў. Вялікую цікавасць выклікалі карціны такіх вядомых мастакоў, як Мікалай Дучыц, Барыс Залкінд, Пётр Сергіевіч, Барыс Аракчэеў, Віктар Нямцоў; скульптуры Генадзя Мурамцава, Сяргея Гумілеўскага, Льва Талбузіна, Уладзіміра Слабодчыкава, Станіслава Ларчанкі.
![]() |
| Вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Міхаіл Кенька |
![]() |
| Удзельнікі выставы мастацкіх работ «Песняру чыстай красы» |
![]() |
| М.П.Кенька на адкрыцці выставы «Песняру чыстай красы» ў дзяржаўнай установе «Літаратурны музей Максіма Багдановіча» |
![]() |
| Міхаіл Бараноўскі, загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча |



