Сустрэча з пісьменнікам Н.Я.Гальпяровічам у БДАМЛМ

 

30 чэрвеня 2026 года у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбылася творчая сустрэча з вядомым паэтам і празаікам, заслужаным дзеячам культуры Рэспублікі Беларусь Навумам Гальпяровічам. Тэмай размовы была кніга пісьменніка «Чырвоны мост» (2025).

На мерапрыемства сабраліся студэнты гістарычнага і філалагічнага факультэта БДУ, выкладчыкі, мовазнаўцы, пісьменнікі, дзеячы культуры і мастацтва. Перад прысутнымі выступалі землякі Навума Якаўлевіча, яго калегі і сябры.

Дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа І.Л.Капылоў звярнуў увагу на мастацкія асаблівасці кнігі «Чырвоны мост», падкрэсліў значэнне твора ў выхаванні і духоўным умацаванні беларускага грамадства.

Мовазнавец і літаратурны крытык Ю.В.Пацюпа акрэсліў стылёвыя адзнакі ўсёй творчасці Н.Я.Гальпяровіча, акцэнтаваў увагу на лірызме яго паэтычных і празаічных твораў, звярнуў увагу на пачуццё светлай самоты, якім прасякнута кніга «Чырвоны мост».

Вершы Н.Я.Гальпяровіча, што гучалі падчас мерапрыемсва ў выкананні як самога аўтара, так і ў дэкламацыі вучняў, студэнтаў, супрацоўнікаў БДАМЛМ, а таксама ўрыўкі з кнігі «Чырвоны мост», агучаныя вядучай сустрэчы Н.А.Мізон, – былі камертонам размовы з пісьменнікам, ініцыявалі прысутных на актыўны дыялог з ім.

У размове Навум Якаўлевіч называў многіх прысутных паіменна, што кранала і эмацыйна натхяла публіку. Яго шчыры расповяд пра родны горад Полацк, сяброў, сваякоў, а таксама тонкі гумар і майстэрства Гальпяровіча-суразмоўцы выклікалі актыўны водгук у аўдыторыі і ўдзячнасць прысутных за праведзены час у сценах БДАМЛМ.

 

1. Размова Н.Я.Гальпяровіча з гасцямі сустрэчы
2. Выступленне вядучай мерапрыемства Н.А.Мізон
3. Выступленне І.Л.Капылова
4. Выступленне Ю.В.Пацюпы
5. Н.Я.Гальпяровіч з прыхільнікамі яго творчасці
6. Падчас творчай сустрэчы з Н.Я.Гальпяровічам