Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» на правядзенні мерапрыемстваў у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» і «Міжнароднага тыдня архіваў»
7 чэрвеня 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе» і «Міжнароднага тыдня архіваў» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» адбыўся Дзень адчыненых дзвярэй.
Гасцямі архіва сталі навучэнцы летняга аздараўленчага лагера «Горад Фантазёраў». У пачатку сустрэчы вядучым архівістам установы Вікторыяй Кандраценкі навучэнцы праслухалі інфармацыю аб гісторыі стварэння архіўнай справы ў Крычаўскім раёне, і асноўнымі напрамкамі яе дзейнасці, складам дакументаў, якія знаходзяцца на захоўванні.
У чытальнай зале юнакі азнаёміліся з дзеючай стэндавай выставай «Ёсць маленькі горад над Сожам. Гэтыя страшныя гады». Потым хлопцы пабывалі ў сховішчы, убачылі, як і дзе захоўваюцца дакументы.
На фота: Вікторыя Кандраценка праводзіць гутарку і экскурсію для навучэнцаў летняга аздараўленчага лагера «Горад Фантазёраў»