«Я – патрыёт!» Дырэктар установы «Занальны дзяржархіў у г.Маладзечна» прыняла ўдзел у патрыятычным фотаконкурсе ў якасці члена журы
Дырэктар установы «Занальны дзяржархіў у г.Маладзечна» прыняла ўдзел у якасці члена журы ў патрыятычным фотаконкурсе «Я – патрыёт!». Арганізатарам творчага спаборніцтва выступіла раённая арганізацыя РГА «Белая Русь». Мэта мерапрыемства – выхаваць патрыятызм і любоў да Радзімы, сфарміраваць веды аб гістарычных фактах і з’явах, павагу да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
Усяго пададзена 28 заявак. Кожная фотаработа напоўнена асаблівай любоўю да Радзімы, пачуццём гонару за Айчыну, павагай да герояў-пераможцаў.
Члены журы адзначылі цікавы падыход аўтараў да прадстаўленых на конкурс фатаграфій і іх крэатыўнасць, высокую якасць і глыбокую сэнсавую нагрузку.
– Патрыёт – гэта чалавек, які ідэнтыфікуе сябе і сваю будучыню з народам, гісторыяй, культурай Радзімы, адчувае адказнасць за яе дабрабыт, гатовы ўносіць сваёй дзейны ўклад у росквіт Айчыны і стаяць на абароне яго інтарэсаў. Усе гэтыя ключавыя асновы патрыятызму адлюстраваны ў работах канкурсантаў, а таму вызначаць лепшых было няпроста, – адзначыла дырэктар занальнага архіва І.З.Пудакевіч. Па выніках ацэнкі работ тройцы пераможцаў з ліку актывістаў раённай арганізацыі РГА «Белая Русь « уручылі дыпломы і памятныя падарункі.
![]() |
1. Журы фотаконкурсу «Я – патрыёт» |
![]() |
2. Журы конкурсу падчас ацэнкі работ |
![]() |
3. Пераможцы фотаконкурсу «Я – патрыёт» |
![]() |
4. Конкурсная праца |
![]() |
5. Конкурсная праца |
![]() |
6. Конкурсная праца |