Адкрыццё літаратурна-дакументальнай выставы «Перад сабой і светам будзь праўдзівы…» у БДАМЛМ
7 лютага 2024 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбылося адкрыццё літаратурна-дакументальнай выставы «Перад сабой і светам будзь праўдзівы…», прысвечанай 110-годдзю народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад германскіх захопнікаў.
На адкрыцці прысутнічалі родныя (унук паэта, фалькларыст Уладзімір Бербераў і пляменнік паэта Віталь Маслоўскі), даследчыкі творчасці А.Куляшова – Тэрэза Голуб (кандыдат філалагічных навук, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Максіма Гарэцкага, беларускі літаразнаўца, тэкстолаг, крытык), Міхась Кенька (кандыдат філалагічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік архіва-музея літаратуры і мастацтва, беларускі літаратуразнавец, перакладчык), Іван Міско (скульптар, народны мастак Беларусь, аўтар надмагілля і мемарыяльнай дошкі юбіляра), а таксама ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» адкрыццё наведалі навучэнцы 8 «Д» класа ДУА «Гімназія №40 імя Янкі Лучыны, г.Мінска» і ўсе зацікаўленыя.
З прывітальным словам выступілі дырэктар БДАМЛМ Алена Макаранка, пляменнік паэта Віталь Маслоўскі, унук паэта Уладзімір Бербераў, народны мастак Беларусі Іван Міско, кандыдаты філалагічных навук Тэрэза Голуб і Міхась Кенька. Куратарам выставы і вядучым вечара з’яўлялася вядучы архівіст архіва-музея Наталля Мізон.
Ва ўрачыстай абстаноўцы Віталь Маслоўскі перадаў на пастаяннае захоўванне ў архіў-музей арыгінальныя лісты Аляксандры Карыткінай, якой Аркадзь Куляшоў прысвяціў свой верш «Бывай…», да маці і да сястры паэта. Гэтыя каштоўныя дакументы дапоўняць фонд юбіляра і ў будучыні будуць даступны наведвальнікам чытальнай залы.
На выставе прадстаўлены асабістыя рэчы народнага паэта, фотаздымкі, рукапісы, лісты і невыданыя творы. Асаблівую ўвагу прыцягваюць унікальныя лісты ваеннай пары, якія захавалі эмоцыі і думкі куляшоўскага кола сяброў і сваякоў. Хутка будзе падрыхтавана куратарская экскурсія для ўсіх жадаючых.
Запіс на экскурсію па тэл.: 316 47 81
![]() |
1. Інтэрв’ю Н. Мізон |
![]() |
2. Выступленне В. Маслоўскага |
![]() |
3. Інтэрв’ю Ул. Берберава |
![]() |
4. Выступленне В. Маслоўскага |
![]() |
5. Інтэрв’ю Ул. Берберава |
![]() |
6. Выступ Н. Мізона |
![]() |
7. Выступ В. Маслоўскага |
![]() |
8. Выступ Ул. Берберава |
![]() |
9. Выступ І. Лабовіча |
![]() |
10. Выступ А. Атліванчыка |
![]() |
11. Выступ Т. Голуб |
![]() |
12. Выступ М. Кенькі |
![]() |
13. Удзельнікі мерапрыемства |
![]() |
14. Удзельнікі мерапрыемства |
![]() |
15. Выступ І. Міско |
![]() |
16. Перадача дакументаў у фонд А. Куляшова |
![]() |
17. Перадача дакументаў у фонд А. Куляшова |
![]() |
18. Вучні 8 «Д» класа на мерапрыемстве |
![]() |
19. Вучні 8 «Д» класа на мерапрыемстве |