Акцыя «Архівы-школе» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе»

19.06.2025 установу «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» наведалі навучэнцы 5-8-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №11 г.Ліды», якія наведваюць летні школьны лагер. Для навучэнцаў былі праведзены ўрокі на тэму «Уводзіны ў архіўную справу», арганізаваны аглядныя экскурсіі па архіве з наведваннем выстаў. Таксама супрацоўнікамі архіва былі праведзены майстар-класы па тэме: «Я вучуся пісаць пяром».

Навучэнцы даведаліся якім чынам дакументы паступаюць у архіў на захоўванне, як забяспечваецца хуткі пошук інфармацыі сярод вялікага масіва дакументаў і фондаў архіва, іх захаванасць і выкарыстанне.

У рамках праекта «Адкрыты кінаархіў» дзецям прадэманстравалі фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаваны установай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».

 

1. Школьнікі падчас правядзення майстар-класаў.
2. Школьнікі падчас правядзення ўрокаў і экскурсій.