Акцыя «Архівы – школе» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе»
29.10.2024 установу «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» наведалі студэнты групы 64-П Лідскага каледжа ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт ім.Я.Купалы». Для навучэнцаў быў праведзены ўрок патрыятычнага выхавання на тэму «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд» з выкарыстаннем дакументаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе», арганізавана аглядная экскурсія па архіве.
У рамках рэалізацыі плана мерапрыемстваў па правядзенні Года якасці супрацоўнікі архіва азнаёмілі студэнтаў з віртуальнай выставай «Зроблена ў Беларусі: якасць, майстэрства і ўсе адценні яркага скрозь дзесяцігоддзі (па дакументах ААТ «Лакафарба» г.Ліда)».
На фота: Студэнты Лідскага каледжа падчас наведвання архіва.