«Нашы землякі – героі Вялікай Айчыннай вайны» – мерапрыемства з удзелам Занальнага дзяржархіва ў г.Навагрудку
У рамках акцыі «Архівы-Школе» 15 мая 2025 г. загадчык аддзела забеспячэння захаванасці, уліку і выкарыстання дакументаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку» Пісарук Н.А. прыняла ўдзел у тэматычнай класнай гадзіне для навучэнцаў 5 класа сярэдняй школы №3 г.Навагрудка імя В.Г.Гаховіч «Нашы землякі – героі Вялікай Айчыннай вайны».
Наталля Анатольеўна прадставіла вучням копіі архіўных дакументаў аб увекавечанні памяці герояў вайны, ураджэнцаў Навагрудчыны, у тым ліку аб найменні вуліц Навагрудка ў іх гонар.
На фота: Падчас правядзення мерапрыемства.