Аб правядзенні экскурсіі для навучэнцаў «Магілёўскай дзяржаўнай спецыяльнай школы закрытага тыпу»ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»
У год добраўпарадкавання, у рамках святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі і ў рамках акцыі «Архівы-школе» 28 студзеня 2025 г. установу «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» наведалі выхаванцы Магілёўскай дзяржаўнай спецыяльнай школы закрытага тыпу.
У ходзе экскурсіі, выхаванцы даведаліся аб гісторыі стварэння архіва, асноўных напрамках яго дзейнасці, аб рабоце аддзела выкарыстання, аб фондах архіва і спецыфіцы работы з імі, аб умовах захоўвання дакументаў, абсталяванні архівасховішчаў. Таксама азнаёміліся з прадстаўленымі выставамі: «Абарона горада Магілёва», «Партызанскі рух», «80-годдзе Перамогі», «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Прагледжаны дакументальны фільм: «Ола-сястра Хатыні».
Супрацоўнікамі архіва праведзена прафарыентацыйная агітацыя аб магчымасці атрымання вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. А таксама ў рамках дадзенага мерапрыемства для наведвальнікаў была праведзена аглядная экскурсія ў сховішча архіва, падчас якой навучэнцы азнаёміліся са складам і рэжымам захоўвання архіўных дакументаў.
![]() |
1. Навучэнцы азнаёміліся з дакументальнымі выставамі |
![]() |
2. Выхаванцы на экскурсіі ў архівасховішча |
![]() |
3. Выхаванцы друкуюць на пішучай машынцы |
![]() |
4. Выхаванцы на экскурсіі робяць памятнае фота |