Лекцыя «Прадукцыя прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці г.Віцебска ў кантэксце модных тэндэнцый 1950-х – 1960-х гадоў

6 сакавіка 2025 года ў бібліятэцы Віцебскай ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны адбылося мерапрыемства «– Што адбываецца на свеце? – А проста вясна».

У рамках акцыі «Архівы – школе» на мерапрыемстве з лекцыяй аб прадукцыі прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці г.Віцебска ў кантэксце модных тэндэнцый 1950-х – 1960-х гадоў выступіла вяд. архівіст Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці С.Мясаедава.