Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку-2025, грашовыя сродкі ад якога будуць накіраваны на будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі

У гэтым годзе грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка-2025, будуць накіраваны на будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі. У экспазіцыі музея будуць адлюстраваны ўсе этапы гісторыі краіны і беларускай дзяржаўнасці.

Плануецца, што новы будынак будзе паўтараць геаграфічны контур Беларусі. Кожная вобласць рэспублікі будзе прадстаўлена скульптурнымі кампазіцыямі ў выглядзе герба і знакавых архітэктурных збудаванняў. Музей зможа прымаць адначасова каля 2,5 тыс. наведнікаў. Вакол будынку будзе створаны парк Народнага адзінства. Музею прысвоены статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі.

Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку-2025, грашовыя сродкі ад якога будуць накіраваны на будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі.

 

1–3. Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці ўдзельнічаюць у рэспубліканскім суботніку-2025: кіпіць «архіўная» праца
4–6. Супрацоўнікі Дзяржархіва Віецбкай вобласці ў час рэспубліканскага суботніка-2025 наводзяць парадак на прылеглай тэрыторыі і ў рабочых кабінетах