Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна лекцыі і экскурсіі для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа № 7 г.Гродна» ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе»

17 красавіка 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна наведалі навучэнцы 8 класаў ДУА «Сярэдняя школа № 7 г. Гродна».

Для навучэнцаў была праведзена лекцыя аб гісторыі архіўнай службы і асноўных напрамках дзейнасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна. Наведвальнікам былі прадстаўлены некаторыя архіўныя дакументы, растлумачаны парадак дзеяння пошуку дакументаў па даведніку і вопісам.

Таксама навучэнцы наведалі архівасховішча, дзе даведаліся пра ўмовы захоўвання архіўных дакументаў. У лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі архіўных дакументаў з вялікай цікавасцю назіралі за працэсам рэстаўрацыі арыгіналаў дакументаў. Напрыканцы экскурсіі навучэнцам прадэманстравалі стэндавую выставу «Гарады Беларусі: Праваслаўныя храмы г. Гродна».

 

1. Навучэнцы 8 класаў сярэдняй школы № 7 г. Гродна падчас лекцыі.
2. Падчас прагляду архіўных дакументаў.
3. Наведванне вучнямі сярэдняй школы № 7 г. Гродна лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі дакументаў.