Аб правядзенні работнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы», у рамках акцыі «Архівы – школе», інфармацыйнай гадзіны, прысвечанай 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

18 мая 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» і мерапрыемстваў, прысвечаных Году якасці, з навучэнцамі 8-га класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №21 г.Оршы», вядучым архівістам аддзела выкарыстання дакументаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» Градаўка Ю.І., праведзена інфармацыйная гадзіна на тэму: «Успомніць усё. Памятаць кожнага», прысвечаны 80-м угодкам вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Падчас дадзенага мерапрыемства ўвазе рабят былі прадстаўлены архіўныя дакументы ў фармаце прэзентацыі, якія распавядаюць аб жахах ваеннага часу, прымусовай працы савецкіх ваеннапалонных, дзяцей, жанчын, нечалавечых умовах, у якіх жылі, працавалі і гінулі вязні канцлагераў.