Адзінства ў дзеянні: размова аб мінулым і будучыні Беларусі

У рамок мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня народнага адзінства, накіраваных на патрыятычнае выхаванне і ўмацаванне ўзаемадзеяння з дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі, работнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» правялі сустрэчы з прадстаўнікамі розных структур.

У мерапрыемствах прынялі ўдзел члены Ваенна-патрыятычнага клуба «Патрыёт», выхаванцы Папраўчай установы «Выхаваўчая калонія №2» упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў па Магілёўскай вобласці, а таксама супрацоўнікі Аддзела прымусовага выканання Бабруйскага раёна і горада Бабруйска.

Падчас размовы ўдзельнікі абмеркавалі не толькі багатае гістарычнае мінулае Беларусі, але і контуры нашай агульнай будучыні. Было адзначана, як важна ў сучасным свеце падтрымліваць адно аднаго, захоўваць згуртаванасць і пераемнасць пакаленняў. Дзень народнага адзінства стаў яскравым сімвалам гэтых каштоўнасцяў, увасабляючы гонар за сваю краіну і яе гісторыю.

Гэтыя сустрэчы сталі выдатным прыкладам таго, як памяць аб мінулым дапамагае будаваць лепшую будучыню разам.

 

1-2. Дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» Алена Заяц выступае ў Папраўчай установе «Выхаваўчая калонія №2» упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў па Магілёўскай вобласці
3-4. Загадчык аддзела захаванасці і выкарыстання дакументаў і фондаў Кацярына Кузняцова з супрацоўнікамі Аддзела прымусовага выканання Бабруйскага раёна і горада Бабруйска
5-6. Загадчык аддзела захаванасці і выкарыстання дакументаў і фондаў Кацярына Кузняцова з членамі Ваенна-патрыятычнага клуба «Патрыёт»