Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна лекцыі і экскурсіі для студэнтаў гуманітарнага каледжа УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе»

21 лістапада 2025 года у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» з мэтай папулярызацыі архіўнай дзейнасці праведзены лекцыя і экскурсія для студэнтаў гуманітарнага каледжа УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы». Студэнты даведаліся пра гісторыю стварэння архіва, складам яго дакументаў, пазнаёміліся з асаблівасцямі работы з рознымі відамі архіўных дакументаў, наведалі выставачную залу і лабараторыю спецыяльнай апрацоўкі архіўных дакументаў.

 

Навучэнцы пад час наведвання архіва.