Аб удзеле ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным «Дню ведаў» у ДУА «Сярэдняя школа №75 г.Гомеля»

1 верасня 2025 г. дырэктар Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці Юрый Шастапалаў і старшы навуковы супрацоўнік Мая Вашчанка прынялі ўдзел ва ўрачыстай лінейцы, якая адбылася ў ДУА «Сярэдняя школа №75 г.Гомеля». Ва ўрачыстай абстаноўцы дырэктар школы Марына Чарненка павіншавала вучняў з Днём ведаў, адзначыўшы, што разлічвае на дапамогу бацькоў першакласнікаў у працэсе іх навучання, а выпускнікам пажадала зрабіць правільны выбар будучай прафесіі і паспяхова здаць экзамены.

На першым уроку «Эстафета пакаленняў» дырэктар архіва Юрый Шастапалаў павіншаваў навучэнцаў з новым навучальным годам, пажадаўшы поспехаў і зацятасці ў вучобе, а таксама творчых поспехаў і моцнага здароўя. У гутарцы з навучэнцамі Юрый Шастапалаў асабліва падкрэсліў важнасць дружбы, калектывізму, узаемадапамогі і ўзаемаразумення паміж людзьмі. Гэтыя асноўныя прынцыпы ляжаць у выхаванні асобы, пачынаючы са школьнай лавы. Моцнае сяброўства ў калектыве – залог мірнага неба. Маладому пакаленню ў будучыні працягваць палітыку нашага паважанага Прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Гэта палітыка міру, дабра і стварэння. Але ствараючы будучыню, неабходна захаваць мінулае. Быць годным грамадзянінам сваёй краіны – значыць вывучаць гісторыю роднага краю, паважаць і шанаваць нацыянальныя традыцыі, берагчы родную прыроду для будучых пакаленняў.

Юрый Шастапалаў уручыў навучэнцам камплект кніг, выдадзеных у рамках праекта «Бібліятэка Саюзнай дзяржавы». У камплект увайшлі кнігі пра першых рускіх і беларускіх асветнікаў і навукоўцаў. Гэта Сімяон Полацкі, Міхаіл Ламаносаў, Іван Фёдараў, Францыск Скарына, Дзмітрый Мендзялееў і іншыя вядомыя гістарычныя асобы, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё навукі і культуры Расіі і Беларусі. У падарункавы камплект таксама ўвайшла кніга «Космас. Мара чалавецтва». Гэты цудоўны падарунак у Дзень ведаў дапаможа школьнікам больш паглыблена і займальна вывучыць гісторыю Расіі і Беларусі.

 

1.Урачыстая лінейка ў ДУА «Сярэдняя школа №75 г.Гомеля»
2. Выступленне дырэктара школы М.Чарненка на ўрачыстай лінейцы
3. Выступленне дырэктара архіва Ю.Шастапалава на уроку «Эстафета пакаленняў»
4-5. Камплект кніг у падарунак навучэнцам
6. Ю.Шастапалаў уручае падарунак навучэнцам