Адкрыццё дакументальнай выставы «Чарнобыль – погляд праз час» у Адукацыйным цэнтры бяспекі жыццядзейнасці МНС Рэспублiкi Беларусь
24 красавіка 2026 года адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 40-годдзю катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. У межах гэтага мерапрыемства адкрылася дакументальная выстава «Чарнобыль – погляд праз час», падрыхтаваная Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) і Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
26 красавіка 1986 г. адбылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Наступствы найбуйнейшай за ўсю гісторыю атамнай энергетыкі тэхнагеннай катастрофы ліквідуюцца па сённяшні дзень. Для Рэспублікі Беларусь, як найбольш пацярпелай краіны, гэтая дата сімвалізуе значны этап, які падкрэслівае намаганні, прадпрынятыя дзяржавай па пераадоленні наступстваў катастрофы. За мінулыя дзесяцігоддзі быў ажыццёўлены комплекс маштабных мер, якія дазволілі прайсці шлях ад ліквідацыі наступстваў катастрофы, рэабілітацыі і адраджэння пацярпелых тэрыторый да пераходу да іх устойлівага развіцця.
У працы канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь, федэральных органаў выканаўчай улады Расійскай Федэрацыі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь і Расійскай акадэміі навук.
На выставе Нацыянальны архіў прадставіў архіўныя дакументы: пастановы, дакладныя запіскі, даведкі, пратаколы пасяджэнняў і рашэнні Урадавай камісіі па ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС; дакументы аб перасяленні насельніцтва з заражаных тэрыторый, аб стане здароўя пацярпелых людзей, аб аказанні міжнароднай дапамогі ў сувязі з аварыяй. Асаблівую цікавасць таксама выклікаюць дакументы аб адраджэнні пацярпелых тэрыторый.
Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка і вядучы архiвiст НАРБ В.П.Гарматны азнаёмілі з выставай удзельнікаў і шматлікіх гасцей канферэнцыі.
![]() |
| 1. Экспазіцыя дакументальнай выставы «Чарнобыль – погляд скрозь час» |
![]() |
| 2. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка і вядучы архівіст НАРБ В.П.Гарматны знаёмяць з выставай удзельнікаў мерапрыемства |
![]() |
| 3. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка знаёміць з выставай першага намесніка начальніка Універсітэта грамадзянскай абароны МНС В.Я.Бабіча |
![]() |
| 4. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка распавядае аб архіўных дакументах, прадстаўленых на выставе |
![]() |
| 5. Удзельнікі мерапрыемства знаёмяцца з выставай |
![]() |
| 6. Удзельнікі мерапрыемства знаёмяцца з выставай |
![]() |
| 7. Удзельнікі мерапрыемства знаёмяцца з выставай |
![]() |
| 8. Архіўныя дакументы на выставе |







