Аб правядзенні ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» мерапрыемстваў у рамках акцыі «Архівы – школе»
12 лютага 2025 года ў чытальнай зале архіва, у рамках рэспубліканскага праекта «Архівы – школе», адбыўся кіналекторый для навучэнцаў 8 класа ДУА «Сярэдняя школа №11 г.Гомеля». Навучэнцам быў прадстаўлены дакументальны фільм «Вызваленне» Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў аб вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Старшы навуковы супрацоўнік Мая Вашчанкі расказала хлопцам пра подзвіг франтавых аператараў, якія цаной свайго жыцця вялі здымку ваенных дзеянняў. Дзякуючы самаадданаму подзвігу ваенных аператараў, маладое пакаленне мае магчымасць даведацца пра факты варварскага захопу нашай краіны нямецка-фашысцкімі захопнікамі, маштабныя разбурэнні, гора і пакуты савецкага народа. З кадраў ваеннай хронікі хлопцы даведаліся пра Гомельска-Рэчыцкую аперацыю па вызваленні г.Гомеля, з пачатку якой пачалося вызваленне Беларусі. Таксама для навучэнцаў быў праведзены ўрок на тэму «Генацыд беларускага народа». Мая Вашчанка паказала навучэнцам фільтрацыйныя справы грамадзян Беларусі сілком сагнаных у Германію і расказала аб дакументах, прадстаўленых на выставе «Юнацтва, праведзенае ў рабстве. Лісты на Радзіму», прысвечаную рабскай працы моладзі ў няволі.
На заканчэнне мерапрыемства для хлопчыкаў і дзяўчынак была арганізавана экскурсія па архівасховішчы. Вядучы архівіст Марына Бартноўская расказала пра асаблівасці захоўвання і рамонт архіўных дакументаў і адказала на пытанні навучэнцаў аб прафесіі архівіст.
![]() |
1. Старшы навуковы супрацоўнік М.Вашчанка праводзіць урок «Генацыд беларускага народа» |
![]() |
2. Навучэнцы глядзяць дакументальны фільм «Вызваленне» у чытальнай зале архіва |
![]() |
3. Вядучы архівіст М.Бартноўская праводзіць экскурсію па архівасховішчы |