«Архівы-школе»: кіналекторый «Гісторыя Вялікай Перамогі» для навучэнцаў дзяржаўнай установы адукацыі « Сярэдняя школа №45 г.Магілёва»

У рамках акцыі «Архівы — школе» і напярэдадні святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне адбыўся кіналекторый для навучэнцаў 7-11-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №45 г.Магілёва». У ходзе мерапрыемства супрацоўнік установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прадставіў дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», створаны установай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (г.Дзяржынск) пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Фільм прысвечаны асноўным падзеям Вялікай Айчыннай вайны і адлюстроўвае Подзвіг савецкага народа ў перамозе над нацызмам.

 

1-2. Уступнае слова вядучага архівіста аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі А.І.Швырова.
3-4. Навучэнцы падчас прагляду дакументальнага фільма.