Аб правядзенні Дзяржаўным архівам Гомельскай вобласці мерапрыемства для навучэнцаў устаноў адукацыі г.Гомеля на базе атрада міліцыі асаблівага прызначэння
27 лістапада 2025 г. дырэктар Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці Юрый Шастапалаў арганізаваў прафарыентацыйную экскурсію для навучэнцаў старэйшых класаў ДУА «Сярэдняя школа №75 г.Гомеля» і ДУА «Гомельскае кадэцкае вучылішча» ў Атрад міліцыі асаблівага прызначэння. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі КПБ і гомельскіх архіваў.
Супрацоўнікі атрада міліцыі асаблівага прызначэння (АМАП) расказалі навучэнцам пра тое, што АМАП – гэта падраздзяленне спецыяльнага прызначэння органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь. АМАП уваходзіць у склад міліцыі грамадскай бяспекі і выконвае спецыяльныя задачы, якія адносяцца да кампетэнцыі органаў унутраных спраў. У першую чаргу – гэта забеспячэнне асабістай і грамадскай бяспекі грамадзян, аператыўнае рэагаванне і спыненне парушэнняў грамадскага парадку падчас масавых мерапрыемстваў, затрыманне асоб, якія аказваюць узброенае супраціўленне і г.д. Навучэнцам была паказана тэхніка, якая выкарыстоўваецца ў паўсядзённым нясенні службы і ў баявых аперацыях. Навучэнцы кадэцкага ліцэя і старэйшакласнікі з захапленнем разглядалі баявую зброю, якую прадэманстравалі супрацоўнікі спецпадраздзялення.
Таксама быў паказаны цір і спортзал, дзе адточваецца навык валодання зброяй і падтрымліваецца выдатная фізічная падрыхтоўка.
Спецыялісты адказалі на пытанні навучэнцаў пра тое, як трапіць у шэрагі падраздзялення.
– Перш за ўсё, разглядаем хлопцаў, якія прайшлі тэрміновую службу. Перавага аддаецца байцам унутраных войскаў, спецназаўцам, дэсантнікам, памежнікам. Галоўнае – стан здароўя, маральна-волевыя якасці, узровень фізічнай падрыхтоўкі. І, вядома ж, гатоўнасць працаваць часам у экстрэмальных умовах.
У заключэнне мерапрыемства ўдзельнікам паказалі дакументальны фільм пра працу падраздзялення спецыяльнага прызначэння ў Гомелі.
![]() |
| 1. Прадстаўнікі архіваў, КПБ і педагогі навучальных устаноў Гомеля на дэманстрацыі спецтэхнікі АМАП |
![]() |
![]() |
| 2-3. Навучэнцы на дэманстрацыі спецтэхнікі АМАП |
![]() |
| 4. Навучэнцам расказваюць пра герояў спецпадраздзялення, якія загінулі пры выкананні службовых абавязкаў Сярогіна Эдуарда і Барысенка Канстанціна |
![]() |
![]() |
| 5-6. Навучэнцы разглядаюць баявую зброю |
![]() |
| 7. Прагляд дакументальнага фільма пра службу АМАП |
![]() |
| 8. Удзельнікі мерапрыемства. |







