У г.Віцебску падвялі вынікі рэгіянальнага этапу конкурсу ў рамках сумеснага архіўнага беларуска-расійскага патрыятычнага праекта «Валгаград – Віцебск: памяць пакаленняў»
Сумесны беларуска-расійскі патрыятычны праект «Валгаград – Віцебск: памяць пакаленняў» рэалізуецца яго заснавальнікамі – дзяржаўнымі архівамі Віцебскай і Валгаградскай абласцей на працягу гэтага года.
Асноўная тэма праекта – увекавечанне памяці ўдзельнікаў Сталінградскай бітвы і вызвалення Віцебска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (падчас Беларускай стратэгічнай наступальнай аперацыі «Баграціён») у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Адкрыццё праекту адбылося 12 сакавіка.
За мінулыя месяцы ў Віцебску праведзена каля 50 мерапрыемстваў: дні памяці, урокі мужнасці, лекцыі, квэсты, кінапаказы, выставы. Яны ахапілі 1300 навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, каледжаў, мастацкіх школ. Маладым людзям расказвалі аб гераічнай абароне Сталінграда, партызанскім руху і партыйна-камсамольскім падполлі, аб вызваленні Віцебска, вядомых манументах двух гарадоў.
Адначасова для дзяцей быў аб’яўлены конкурс з двух этапаў (рэгіянальны і фінальны) па тэме праекта, які праходзіць па шасці намінацыях, у кожнай з якіх выдзяляюцца тры ўзроставыя групы.
У кожным горадзе праводзіўся свой рэгіянальны этап конкурса.
У Віцебску ўсяго было пададзена 104 заяўкі, з якіх журы дапусціла да конкурсу 78 работ.
Па выніках працы журы 6 мая 2026 г. было выбрана 33 пераможцы і 11 уладальнікаў спецыяльных намінацый і падзяк.
Пераможцы рэгіянальных этапаў – уладальнікі дыпломаў 3-й, 2-й і 1-й ступеняў выходзяць у фінальны этап конкурсу, дзе ў рэжыме онлайн юныя віцябляне і валгаградцы ўжо будуць спаборнічаць адзін з адным.
Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае падвядзенню вынікаў рэгіянальнага (па горадзе Віцебску) і старту фінальнага этапа творчага конкурсу ў рамках праекта «Валгаград – Віцебск: памяць пакаленняў», прайшло 15 мая 2026 г. у Віцебскім абласным палацы дзяцей і моладзі.
У фае Палаца падчас мерапрыемства была арганізавана выстава работ пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу.
![]() |
| 1. Дырэктар архіва А.М.Кароль падчас уручэння падзяк установам адукацыі |
![]() |
| 2. Дырэктар архіва А.М.Кароль з пераможцамі конкурсу – уладальнікамі дыпломаў III ступені. |
![]() |
| 3. Намеснік дырэктара Т.В.Буевіч уручае сертыфікаты ўладальнікам спецыяльных намінацый |
![]() |
| 4. Заахвочвальныя прызы ўдзельнікам конкурсу ўручае Клюшын Валянцін Генадзевіч прадстаўнік генеральнага фундатара праекта – кіраўнік сацыяльных праектаў Футбольнага клуба «МЛ Віцебск». |
![]() |
| 5. Выступае кіраўнік адміністрацыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска, прадстаўнік аднаго з сузаснавальнікаў праекта, Сысоеў Аляксандр Уладзіміравіч. |
![]() |
| 6. Выступае старшыня журы рэгіянальнага (г.Віцебск) этапа конкурсу Дземяненка Ігара Вітальевіча, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасланнік, кіраўнік Аддзялення Пасольства Расіі ў г.Віцебску |
![]() |
| 7. У час узнагароджання творчымі калектывамі Віцебскага абласнога Палаца дзяцей і моладзі быў арганізаваны канцэрт |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
| 8-14. Работы пераможцаў конкурсу праекта «Валгаград – Віцебск: памяць пакаленняў» і ўладальнікаў спецыяльных прызоў |













