Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна для навучэнцаў ДУА «СШ № 8 г. Гродна» тэматычнай экскурсіі «Генеалогія – навука аб гісторыі роду», прымеркаваная да Міжнароднага дня сям’і

16 мая 2024 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродне для навучэнцаў 10 класа ДУА «СШ № 8 г. Гродна» была праведзена тэматычная экскурсія «Генеалогія – навука аб гісторыі роду», прымеркаваная да Міжнароднага дня сям’і, у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе». Навучэнцам расказалі аб правілах работы з архіўнымі дакументамі пры генеалагічным даследаванні свайго роду. Гасцям былі прадстаўлены метрычныя кнігі з запісамі аб нараджэнні Янкі Купалы, шлюбе Элізы Ажэшкі, смерці Напалеона Орды. У выставачнай зале школьнікі азнаёміліся з генеалагічным дрэвам архіва, дзе размешчаны фота супрацоўнікаў, пачынаючы з пасляваеннага часу і да сённяшняга дня.

Увага наведвальнікаў была звернута на імкненне чалавека ведаць свае карані, гісторыю свайго роду. У архівасховішчы навучэнцы даведаліся аб умовах захоўвання метрычных кніг, а ў лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі дакументаў назіралі за працэсам рэстаўрацыі арыгінальных дакументаў.

 

1.     Навучэнцы 10 класа ДУА «СШ № 8 г. Гродна» пры наведванні выставачнай залы НГАБ у г. Гродна.
2.     Навучэнцы 10 класа ДУА «СШ № 8 г. Гродна» пры наведванні выставачнай залы НГАБ у г. Гродна.
3.     Навучэнцы 10 класа ДУА «СШ № 8 г. Гродна» пры наведванні лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі дакументаў.