Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» на правядзенні мерапрыемстваў у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» і арганізацыі кіналекторыя

23 красавіка 2026 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе» на базе філіяла «Гарадская бібліятэка №1» сумесна з вядучым архівістам установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» Вікторыяй Кандраценка для навучэнцаў 8-х класаў сярэдняй школы №8 быў праведзены тэматычны ўрок памяці, прысвечаны 40-годдзю Чарнобыльскай аварыі.

Мерапрыемства ўключала прэзентацыю «Незабыўная трагедыя Чарнобыля», дэманстрацыю фільма «Чарнобыль: хронікі трагедыі» падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

У рамках мерапрыемства ўдзельнікі з цікавасцю азнаёміліся з расповедам пра трагічныя падзеі, якія адбыліся ў 1986 годзе, і іх уплыў на насельніцтва і навакольнае асяроддзе, прагледзелі фільм «Чарнобыль: хронікі трагедыі», які спрыяў больш глыбокаму асэнсаванню гістарычных фактаў і напамінку аб важнасці захавання памяці пра тое, што адбылося, і неабходнасці прадухілення падобных інцыдэнтаў у будучыні. Таксама вучням была прадстаўлена стэндавая выстава «Чарнобыль. Погляд праз дзесяцігоддзі».

На фота: Вядучы архівіст Вікторыя Кандраценка пры правядзенні мерапрыемства прымеркаванае да 40-годдзя Чарнобыльскай аварыі для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №8 у г.Крычаве».