Акцыя «Архівы-школе» ў БДАМЛМ для навучэнцаў УА «Сярэдняя школа №185 г.Мінска»
21 сакавіка 2025 года у рамках акцыі «Архівы – школе» навучэнцы УА «Сярэдняя школа №185 г.Мінска» пабывалі на экскурсіі ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ). Наведванне архіва стала не толькі магчымасцю дакрануцца да багатай культурнай спадчыны Беларусі, але і пагрузіцца ў атмасферу старадаўняй архітэктуры будынка былога касцёла бернардзінцаў.
Загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў В.В.Біруля пазнаёміла школьнікаў з сучаснымі функцыямі архіва-музея. Экскурсанты даведаліся аб каштоўных калекцыях дакументаў, асабістых лістах і дзённіках знакамітых пісьменнікаў, мастакоў і кампазітараў, якія захоўваюцца ў БДАМЛМ.
У чытальнай зале архіва-музея вучні змаглі азнаёміцца з выставамі «Жыццё. З такімі хітрымі вачыма…», прысвечанай 90-годдзю народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна і «У кожным поглядзе – каханне», прысвечанай Міжнароднаму жаночаму дню.
Пасля экскурсіі школьнікі падзяліліся сваімі ўражаннямі і выказалі падзяку супрацоўнікам БДАМЛМ.
![]() |
1. Навучэнцы УА «СШ №185 г.Мінска» ў чытальнай зале БДАМЛМ |
![]() |
2. Падчас экскурсіі ў БДАМЛМ |