Майстар-клас па аблічбоўванні архіўных дакументаў ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» ў рамках пілотнага праекта «Юны архівіст»

20 сакавіка 2025 года, у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст», з навучэнцамі 8-га «А» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №8 г.Оршы» архівістам другой катэгорыі аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў Таццянай Чугуновай, на базе Дзяржархіва ў г.Оршы, праведзены майстар-клас па аблічбоўванні архіўных дакументаў.

Падчас мерапрыемства юнакі і дзяўчаты азнаёміліся з працэсам аблічбоўвання архіўных дакументаў і парадкам захоўвання лічбавых копій. На практыцы замацавалі атрыманыя веды, шляхам самастойнага аблічбоўвання архіўных дакументаў на спецыяльным абсталяванні.

У завяршэнні мерапрыемства ўвазе навучэнцаў была прадстаўлена стэндавая экспазіцыя выставы архіўных дакументаў «Мой завод – мой гонар!», прысвечаная 125-годдзю з часу заснавання Аршанскага станкабудаўнічага завода «Чырвоны змагар».