Аб правядзенні акцый «Архівы-школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»

У рамках святкавання 85-годдзя абароны г.Магілёва і акцыі «Архівы-школе» ў 1 квартале 2026 года ўстановай «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» праведзена 7 экскурсій для навучэнцаў сярэдніх школ №6, 11, 17, 24, 41 и і студэнтаў МДУ ім.А.А.Куляшова.

У ходзе экскурсіі, хлопцы даведаліся аб гісторыі стварэння архіва, асноўных напрамках яго дзейнасці, аб фондах архіва і спецыфіцы працы з імі, аб умовах захоўвання дакументаў. А таксама азнаёміліся з прадстаўленымі ў чытальнай зале архіва выставамі: «Абарона горада Магілёва», «Партызанскі рух», «Юныя героі-антыфашысты на тэрыторыі роднага горада», «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны».

Таксама ў рамках Года беларускай жанчыны і праекта «Беларускія жанчыны-яркія лёсы» ў чытальнай зале прадстаўлена дакументальная выстаўка, прысвечаная Чумаковай Зінаідзе Кузьмінічне – выдатніку адукацыі, Заслужанаму настаўніку Рэспублікі Беларусь, Ганароваму ветэрану педагагічнай працы, старшыні Магілёўскага гарадскога аддзялення грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын».

Падчас экскурсій дэманстраваўся дакументальны фільм: «Абарона горада Магілёва ў 1941 годзе».

На фота: Удзельнікі экскурсій