Семінар па пытаннях справаводства для прадстаўнікоў першасных прафсаюзных арганізацый

13.02.2024 па ініцыятыве Федэрацыі Прафсаюзаў Беларусі загадчыкам аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду дзяржаўнай установы «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» Шаўчэнка Таццянай Анатольеўнай для дзяржаўных органаў і іншых арганізацый быў праведзены семінар па тэме: «Змены ў заканадаўстве ў сферы архіўнай справы і справаводства. Парадак прыёму-перадачы спраў у архіў арганізацыі».

На семінары прысутнічалі старшыні, казначэі і бухгалтары першасных прафсаюзных арганізацый сістэмы адукацыі, спорту і турызму, аграпрамысловага комплексу і інш.

У ходзе лекцыі Таццяна Анатольеўна асвятліла ўсе заяўленыя ў тэме семінара пытанні, а таксама звярнула асаблівую ўвагу прысутных на змены ў заканадаўстве. Удзельнікі семінара атрымалі адказы на ўсе пытанні, якія іх цікавяць.