18 красавіка 2024 г.Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці наведалі навучэнцы 8 класа гімназіі №5 г.Віцебска

На тэматычным уроку, прымеркаваным да 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, дзяўчаты і хлопцы атрымалі інфармацыю аб месцах захоўвання дакументаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны і паглядзелі дакументальны фільм «Да 80-й гадавіны вызвалення Віцебшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, а таксама віртуальныя выставачныя праекты аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны на Віцебшчыне, падрыхтаваныя Дзяржаўным архівам Віцебскай вобласці.

Мерапрыемствы праведзены ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе».

На фота: Навучэнцы гімназіі №5 г.Віцебска падчас занятку ў архіве.