Установа «Занальны архіў у г.Полацку» знаёміць студэнтаў з асновамі справаводства і дакументамі архіва

29 студзеня 2026 года ва Установе «Занальны архіў у г.Полацку» ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы школе» прайшлі мерапрыемствы для студэнтаў 1-га курса спецыяльнасці «Правазнаўства» Установы адукацыі «Полацкі дзяржаўны эканамічны каледж».

Загадчыца аддзела фарміравання НАФ, Ірына Аляксееўна Мазепіна, правяла семінар-практыкум «Асновы справаводства». У ходзе заняткаў былі разгледжаны актуальныя нарматыўныя акты ў архіўнай сферы, з акцэнтам на апошнія змяненні ў інструкцыі па справаводстве. Таксама абмеркаваны праблемы ўзаемадзеяння архіва з рознымі арганізацыямі.

Загадчыца аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў, Марына Міхайлаўна Дзічкевіч, правяла інфармацыйную гадзіну «Ахвярам Халакоста прысвячаецца». Студэнтам расказалі пра трагедыю Халакоста, жорсткасць знішчэння яўрэйскага народа, прадставілі ўспаміны сведкаў і вязняў аб злачынствах на тэрыторыі Полацка і Полацкага раёна. Дадаткова быў прадэманстраваны відэаролік «Халакост і адплата за генацыд» Установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».

У завяршэнні для студэнтаў была праведзена аглядная экскурсія па архіве, дзе асаблівая ўвага была ўдзелена дакументам, якія датычацца іх навучальнай установы.

На фота: Студэнты Полацкага дзяржаўнага эканамічнага каледжа падчас правядзення мерапрыемства.