Аб удзеле ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ва «Уроку мужнасці» ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе»
6 мая 2025 г. супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці прынялі ўдзел ва «Уроку мужнасці» ў Гомельскім дзяржаўным політэхнічным каледжы.
Дырэктар архіва Юрый Шастапалаў звярнуўся да навучэнцаў са словамі аб тым, што такое мужнасць і як важна кожнаму з нас захоўваць памяць аб подзвігах герояў Вялікай Айчыннай вайны. Ён расказаў студэнтам пра трагічныя старонкі гісторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пра генацыд беларускага народа і пра гераізм савецкіх салдат і партызан. Працягваючы тэму партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, старшы навуковы супрацоўнік Мая Вашчанка расказала пра архіўныя дакументы, звязаныя з дзейнасцю партызан Гомельшчыны. Навучэнцы даведаліся аб падрыўной дзейнасці партызан брыгады імя Жалезняка на захопленых тэрыторыях Жлобінскага і Стрэшынскага раёнаў Гомельскай вобласці. А таксама аб подзвігах Добрушскай партызанскай брыгады ім. Сталіна. Сапраўдным прыкладам мужнасці стала партызанка – піянерка Ева Маскаленка. Ёй было ўсяго 12 гадоў, а яна была ў Добрушкім партызанскім атрадзе сувязістам-разведчыцай. Ева распаўсюджвала ўлёткі, зводкі Інфармбюро, паведамляла партызанам аб размяшчэнні агнявых кропак суперніка. У архіве захоўваецца ўзнагародны ліст аб прадстаўленні Евы Маскаленка да медаля «Партызан Айчыннай вайны 2 ступені».
Навучэнцы з цікавасцю паглядзелі дакументальны фільм БДАКФФД «Беларусь – партызанская Рэспубліка» аб подзвігах партызан у гады вайны. У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі «Гомельскага абласнога музея ваеннай славы», прадстаўнікі духавенства і акцёры Гомельскага абласнога драматычнага тэатра.
Гады ўсё далей выносяць нас ад тых страшных гадоў, забыць якія мы не маем права. «Урокі мужнасці» – гэта ўклад у будучыню нашай краіны, у выхаванне сапраўдных патрыётаў.
![]() |
1. Выступленне дырэктара архіва Ю.Шастапалава на «Уроку мужнасці» |
![]() |
2. Выступленне спецыяліста М.Вашчанкі аб архіўных дакументах |
![]() |
3. Студэнты Гомельскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа |
![]() |
4. Хвіліна маўчання ў памяць аб Героях Вялікай Айчыннай вайны |
![]() |
5. Удзельнікі мерапрыемства «Урок мужнасці» |