Урок памяці «І памятаць страшна, і забыць нельга»

10 красавіка 2024 г.у рамках акцыі «Архівы – школе» і супрацоўніцтва з Кобрынскай дзіцячай бібліятэкай супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Кобрыне правялі сумесны ўрок для вучняў 6 «Г» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія г.Кобрына».

У ходзе ўрока дзеці даведаліся пра злачынствы нацыстаў і іх памагатых у дачыненні да мірных савецкіх грамадзян у гады Вялікай Айчыннай вайны на акупаванай тэрыторыі Кобрынскага і Дзівінскага раёнаў.

Навучэнцы азнаёміліся з копіямі архіўных дакументаў, прадстаўленымі на выставе «Генацыд. Без права на забыццё!». Стэндавая выстава падрыхтавана спецыялістамі архіва па дакументах, якія захоўваюцца ва ўстанове, і экспануецца ў Кобрынскай дзіцячай бібліятэцы.

 

1. Дырэктар дзяржархіва Ю.У.Закірава падчас выступлення перад вучнямі 6 «Г» класа гімназіі г.Кобрына
2. Загадчык аддзела С.У.Заруба падчас дэманстрацыі выставы
3. Вучні падчас сумеснага ўрока памяці