Аб удзеле супрацоўнікаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» ва ўрачыстай лінейцы, прысвечанай Дню Ведаў

Сярод ганаровых гасцей ДУА «Скрыгалаўская сярэдняя школа Мазырскага раёна» на ўрачыстай лінейцы, прысвечанай Дню Ведаў, прысутнічалі прадстаўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры».

Супрацоўнік аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў Супоненка Ю.М. павіншавала педагогаў і вучняў установы адукацыі з пачаткам новага навучальнага года і перадала школе каштоўныя выданні, падрыхтаваныя Дэпартаментам па архівах і справаводстве ў рамках праекта «Бібліятэка Саюзнай дзяржавы».

 

1-3. У час правядзення ўрачыстай лінейкі.