Акцыя «Архівы – школе» для навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа

У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і рэалізацыі пагаднення аб супрацоўніцтве 25 кастрычніка і 1 лістапада 2024 года Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь наведалі дзве групы навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа, якія атрымліваюць спецыяльнасць «Дакументацыйнае забеспячэнне кіравання».

Намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублiкi Беларусь А.А.Стуканава правяла для гасцей экскурсію, расказала пра асноўныя напрамкі дзейнасці архіва, прадставіла выстаўкі архіўных дакументаў, прысвечаныя гісторыі развіцця архіўнай справы ў Рэспубліцы Беларусь і да Года якасці.

Падчас экскурсіі па архіве ў рамках вучэбнай праграмы «Архівазнаўства» навучэнцы ўбачылі, як павінна быць арганізавана архіўнае захоўванне дакументаў, даведаліся, якія патрабаванні прад’яўляюцца да памяшкання архівасховішча.

 

1. Навучэнцы Мінскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь
2. Намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублiкi Беларусь А.А.Стуканава праводзіць экскурсію для навучэнцаў каледжа
3. Навучэнцы Мінскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа падчас экскурсіі ў архівасховішча Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь