У архіве грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Міжнароднага тыдня архіваў
Ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Міжнароднага тыдня архіваў.
Традыцыйна да святочнага тыдня былі прымеркаваны розныя мерапрыемствы і акцыі. Адкрыццём святочнага тыдня стаў урачысты сход калектыву, на якім абмяркоўваліся пытанні, якія тычацца дзейнасці архіва на сучасным этапе.
Дырэктар архіва прыняла ўдзел у прамым эфіры інфармацыйнай праграмы «Адкрытая студыя» на Радыё «Гомель Плюс» 103,7 FM, якая прымеркавана да Міжнароднага тыдня архіваў.
З мэтай абмену вопытам з маладымі архівістамі, практычнай перадачай прафесійных ведаў, уменняў і навыкаў ад старэйшага пакалення да малодшага ў архіве прайшоў Дзень настаўніцтва.
У Дзень адчыненых дзвярэй наведвальнікамі архіва сталі навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны каледж кулінарыі».
У ходзе агляднай экскурсіі дзеці пазнаёміліся з асноўнымі функцыямі і задачамі архіва, складам і колькасцю захоўваемых дакументаў, наведалі архівасховішчы і даведаліся, якія ўмовы неабходна выконваць для забеспячэння захаванасці дакументаў.
Падчас наведвання чытальнай залы архіва дзецям была прадэманстравана выстава архіўных дакументаў і фатаграфій «А заўтра была Перамога…», а таксама арганізаваны паказ дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаванага да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Таксама супрацоўнікі архіва праводзілі кансультаванне грамадзян з дапамогай тэлефоннай сувязі па пытаннях месцазнаходжання архіўных дакументаў.
![]() |
1. Калектыў ДАГАГВ падчас урачыстага сходу |
![]() |
2. Карлюк С. М. праводзіць Дзень настаўніцтва для маладых архівістаў |
![]() |
3. Карлюк С. М. праводзіць Дзень настаўніцтва для маладых архівістаў |
![]() |
4. Ермольчык I.У. праводзіць Дзень настаўніцтва ў архівасховішчы для маладых архівістаў |
![]() |
5. Навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны каледж кулінарыі» падчас мерапрыемства |
![]() |
6. Навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны каледж кулінарыі» падчас мерапрыемства |
![]() |
7. Навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны каледж кулінарыі» падчас мерапрыемства |
![]() |
8. Навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны каледж кулінарыі» падчас агляднай экскурсіі |
![]() |
9. Дырэктар ДАГАГВ Жинева I.У. і дырэктар ДАГВ Шестопалов Ю.В. на радыё «Гомель Плюс» |