Аб правядзенні ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь Рэспубліканскай канферэнцыі навучэнцаў «Партызанскі архіў. I Дзіцячыя партызанскія чытанні»
12 снежня 2024 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь адбылася Рэспубліканская канферэнцыя навучэнцаў «Партызанскі архіў. I Дзіцячыя партызанскія чытанні». У канферэнцыі прынялі ўдзел навучэнцы старэйшых класаў (9 – 11 кл.) падшэфных школ і гімназій рэспубліканскіх архіўных устаноў.
Мэта названага форуму – уцягванне моладзі ў даследчую працу і выхаванне пачуцця патрыятызму і гонару на прыкладзе гераічных падзей Вялікай Айчыннай вайны.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў. Ён падкрэсліў значнасць мерапрыемства, адзначыўшы, што менавіта дзякуючы акцыі «Архівы-школе» сёння магчыма правядзенне гэтага форуму. Алег Леанідавіч адзначыў: «Гэтая канферэнцыя першая – Пілотная. Вядома, і колькасна і якасна яна будзе мяняцца. Цяпер нам важна зрабіць першыя крокі, паглядзець праблемныя палі, знайсці аптымальны рэгламент. Хачу таксама адзначыць, што даклады вучняў будуць надрукаваны і кожнаму будзе ўручаны аўтарскі экзэмпляр зборніка».
Да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся загадчык Цэнтра ваеннай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар А.М.Літвін, які ўказаў на важнасць уцягвання ў даследчы працэс дзяцей, пачынаючы са школьнага ўзросту.
Унук начальніка Беларускага штаба партызанскага руху П.З.Калініна, першы намеснік старшыні Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Федэрацыя баявых мастацтваў», заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь П.М.Калінін падзяліўся сваімі ўспамінамі аб сваім праслаўленым дзядулі, а таксама падзякаваў архівістам Беларусі за вялікую работу па захаванню гістарычнай Памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны.
Начальнік аддзела ідэалагічнага забеспячэння ўпраўлення кадравай палітыкі і ідэалагічнага забеспячэння Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь М.М.Скамарошчанка адзначыў вялікую працу па захаванні традыцый пераемнасці па захаванні гістарычнай Памяці, якая вядзецца ў нашай рэспубліцы, а таксама выказаў упэўненасць у тым, што дадзеная канферэнцыя будзе праводзіцца на штогадовай аснове.
Дырэктар НАРБ А.К.Дзямянюк пажадаў удзельнікам канферэнцыі добрай, плённай працы, цікавых выступленняў і новых адкрыццяў.
Удзельнікам канферэнцыі была прадэманстравана кінахроніка аб партызанскім руху з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, а таксама праведзена экскурсія па архіве.
На пленарным пасяджэнні быў прадстаўлены даклад намесніка дырэктара НАРБ, к.г.н. С.У.Кулінка аб дакументах па гісторыі партызанскага руху ў фондах Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.
Удзел у канферэнцыі таксама прынялі кіраўнікі рэспубліканскіх архіўных устаноў.
Праца форума была працягнутая на секцыйным паседжанні, на якім былі прадстаўлены 12 дакладаў па розных аспектах гісторыі партызанскага руху ў Беларусі, а таксама адбылося іх абмеркаванне.
Па выніках канферэнцыі навучэнцам былі ўручаны сертыфікаты ўдзельнікаў канферэнцыі і памятныя падарункі.
![]() |
1. Выступленне з прывітальным словам А.Л.Воінава |
![]() |
2. Выступленне з прывітальным словам А.Л.Воінава |
![]() |
3. Удзельнікі і госці канферэнцыі |
![]() |
4. Выступ А.К.Дзямянюка |
![]() |
5. Выступленне П.М.Калініна |
![]() |
6. Выступ А.М.Літвіна |
![]() |
7. Выступленне М.М.Скамарошчанка |
![]() |
8. Выступленне С.В.Кулінка |
![]() |
9. Калектыўнае фота ўдзельнікаў канферэнцыі |
![]() |
10. Экскурсію праводзіць С.В.Кулінок |
![]() |
11. Экскурсія ў архівасховішча НАРБ |
![]() |
12. Праца на секцыйным паседжанні |
![]() |
13. Выступленні навучэнцаў з дакладамі |
![]() |
14. Выступленні навучэнцаў з дакладамі |
![]() |
15. Выступленні навучэнцаў з дакладамі |
![]() |
16. Уручэнне сертыфікатаў і памятных падарункаў удзельнікам канферэнцыі |
![]() |
17. Уручэнне сертыфікатаў і памятных падарункаў удзельнікам канферэнцыі |