Акцыя «Архівы-школе» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе»

26.03.2025 установу «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» наведалі навучэнцы 7 класа ДУА «Сярэдняя школа №14 г.Ліды». Для навучэнцаў быў праведзены ўрок на тэму «Уводзіны ў архіўную справу», арганізавана аглядная экскурсія па архіве з наведваннем выстаў. Таксама супрацоўнікамі архіва быў праведзены майстар-клас па тэме: «Падрыхтоўка справы да захоўвання ў архіве». У рамках праекта «Адкрыты кінаархіў» дзецям прадэманстравалі фільм «Вызваленне Гродзеншчыны», падрыхтаваны установай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».

 

1. Школьнікі падчас правядзення ўрокаў і экскурсій.
2. Школьнікі падчас правядзення майстар-класаў.