«Аперацыя «Баграціён» – выбітная падзея ваеннай гісторыі». Супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржархіў у г.Маладзечне» прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы РА ГА «Белая Русь»
«Аперацыя «Баграціён» – выбітная падзея ваеннай гісторыі». У дыялогавай пляцоўцы пад такой назвай прынялі ўдзел прадстаўнікі ўстановы «Занальны дзяржархіў у г.Маладзечне». Сярод запрошаных спікераў – таксама навуковыя супрацоўнікі Мінскага абласнога краязнаўчага музея, дэлегаты ВНС, актывісты з ліку моладзі раёна. Ініцыятар сустрэчы – раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання «Белая Русь».
Архівіст Вольга Беразоўская выступіла з прэзентацыяй, расказаўшы аб ваеннай аперацыі «Баграціён» і этапах вызвалення г.Маладзечна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Акцэнт быў зроблены на дакументальным пацвярджэнні пасляваеннага аднаўлення горада. Вольга Мікалаеўна прадэманстравала прысутным дакументы, якія знаходзяцца на захоўванні ў архіве, якія паказваюць этапы адраджэння горада, будаўніцтва новых будынкаў і мемарыялаў, якія і дагэтуль захоўваюць памяць аб подзвігах салдат і партызан, якія загінулі ў баях за вызваленне Радзімы. У прысутных таксама была магчымасць пазнаёміцца і з унікальнай ваеннай картай і іншымі дакументамі па вызваленчай аперацыі.
Агучаныя гістарычныя факты выклікалі вялікую цікавасць ва ўдзельнікаў дыялогавай пляцоўкі. У завяршэнні мерапрыемства ў гарадскім кінатэатры для іх быў арганізаваны паказ фільма «Час вярнуцца».
![]() |
1. Прадстаўнікі архіва: архівісты В.М.Берозаўская і Р.В.Ступакоў. |
![]() |
2. Выступленне старшыні Маладзечанскай раённай арганізацыі РА ГА «Белая Русь» М.М.Шчыгло. |
![]() |
3. Выступленне архівіста В.М.Берозаўскай. |
![]() |
4. Выступленне навуковага супрацоўніка ДУ «Мінскі абласны краязнаўчы музей» К.А.Скур’ята. |
![]() |
5. Перад паказам фільма «Час вярнуцца». |