Дырэктар Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Слуцку прыняла ўдзел у дыялогавай пляцоўцы МЫ РАЗАМ НАЗАУЖДЫ да 85-годдзя ўз’яднання Заходняй Беларусі і БССР
20 верасня ў ДУА «Мінскае абласное кадэцкае вучылішча» адбылася дыялогавая пляцоўка МЫ РАЗАМ НАЗАУЖДЫ да 85-годдзя ўз’яднання Заходняй Беларусі і БССР з удзелам дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Наталлі Аляксандраўны Аўсяннікавай і дырэктара занальнага дзяржархіва Ірыны Антонаўны Барадзіной.
Для навучэнцаў ДУА «Мінскае абласное кадэцкае вучылішча» быў праведзены паказ дакументальнага фільма «Уз’яднанне», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў да Дня народнага адзінства.
![]() |
1. Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі МЫ РАЗАМ НАЗАУЖДЫ. |
![]() |
2. Выступленне дырэктара занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Слуцку Ірыны Антонауны Барадзіной. |
![]() |
3. Выступленне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Аляксандрауны Аўсяннікавай. |