Аб наведванні Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці вучнямі летняга лагера школы №17 г.Брэста

16 чэрвеня 2026 года Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці наведалі чатыры групы вучняў 1-4-х класаў летняга лагера ДУА «Сярэдняя школа №17 г.Брэста».

Супрацоўнікі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў правялі аглядныя экскурсіі па архіве з наведваннем архівасховішча і лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў, падчас якіх пазнаёмілі дзяцей з работай архіва і прафесіяй архівіста.

У завяршэнне экскурсій школьнікам быў прадэманстраваны падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў фільм «Крэпасць-герой».

 

1-3. Вучні летняга лагера школы №17 г.Брэста падчас наведвання архіва
4. Падчас экскурсіі ў архівасховішча
5-6. У лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі дакументаў
7. Школьнікі падчас прагляду фільма