Аб наведванні Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці вучнямі школы № 18 г. Брэста

24 кастрычніка 2024 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці наведалі вучні 10-га класа ДУА «Сярэдняя школа № 18 г. Брэста».

Супрацоўнікі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў прачыталі дзецям лекцыю па гісторыі архіўнай справы ў Беларусі, пазнаёмілі з гісторыяй дзяржархіва Брэсцкай вобласці, расказалі аб складзе дакументаў архіва, у тым ліку па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У ходзе лекцыі дзецям прадэманстравалі фільм «Да 80-й гадавіны вызвалення горада Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

Школьнікам была праведзена аглядная экскурсія па архіве з наведваннем архівасховішча і лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў.

 

Фота 1. Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Калустава Г.Д. расказвае вучням аб дакументах, якія захоўваюцца ў архіве
Фота 2. Прагляд фільма «Да 80-й гадавіны вызвалення горада Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Фота 3. Вучні ў архівасховішчы
Фота 4. Архівіст ΙΙ кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Якута Н.В. расказвае дзецям аб рэстаўрацыі дакументаў