Інтэрнэт-праект «Героі-вызваліцелі»

Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прадстаўляе інтэрнет-праект «Героі-вызваліцелі», які прымеркаваны да 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Калі грымнула вайна, нашы мірныя землякі ‒ мужчыны і жанчыны, маладыя і пажылыя ‒ узяліся за зброю, сталі франтавікамі, партызанамі і байцамі падполля. Удзельнікі гэтай барацьбы менш за ўсё думалі аб сваім гераізме.

Радзіма высока ацаніла вялікі подзвіг сваіх слаўных сыноў і дачок, удастоіўшы іх вышэйшай узнагароды ‒ звання Героя Савецкага Саюза.

Нізка схіляем галовы перад подзвігам тых, хто абараніў мірнае неба над нашай Радзімай. Памяць аб іх назаўжды застанецца ў нашых сэрцах.

Выстаўка размешчана на сайце дзяржархіва.