Наведванне супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» ўрачыстых мерапрыемстваў прысвечаных Дню ведаў
Супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» наведалі ўрачыстыя мерапрыемствы прысвечаныя Дню ведаў у ДУА «Сярэдняя школа №45 г.Магілёва», УА «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў» і УА «Магілёўскі дзяржаўны медыцынскі каледж». З усімі гэтымі навучальнымі ўстановамі вядзецца актыўнае супрацоўніцтва падчас правядзення рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст».
Архівісты павіншавалі школьнікаў, навучэнцаў, выкладчыкаў з пачаткам новага навучальнага года і перадалі ўстановам адукацыі кнігі, выдадзеныя ў рамках праекта «Бібліятэка Саюзнай дзяржавы». Кнігі прысвечаны дзіўным людзям, нацыянальным асветнікам і значным падзеям. У ліку выданняў кнігі «Сімяон Полацкі. Падзвіжнік і асветнік», «Іван Фёдараў і Францыск Скарына. Адкрываючы новы свет», «Міхаіл Ламаносаў. Усюды даследуючы ўсёчасна», «Дзмітрый Мендзялееў і Казімір Семяновіч. Апярэдзілі час», «Космас. Мара чалавецтва».
![]() |
| 1. Вучні ДУА «Сярэдняя школа №45 г.Магілёва» падчас мерапрыемства, прысвечанага Дню ведаў. |
![]() |
| 2. Вядучы архівіст Аляксей Швыроў перадае кнігі ДУА «Сярэдняя школа №45 г.Магілёва». |
![]() |
| 3. Вучні УА «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў» падчас мерапрыемства, прысвечанага Дню ведаў. |
![]() |
| 4. Намеснік дырэктара-галоўны захавальнік фондаў Людміла Цалабанава перадае кнігі ў бібліятэку УА «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў». |
![]() |
| 5. Вучні УА «Магілёўскі дзяржаўны медыцынскі каледж» падчас урачыстай лінейкі. |
![]() |
| 6. Вядучы архівіст Аляксандр Петухоў уручае кнігу дырэктару УА «Магілёўскі дзяржаўны медыцынскі каледж» Уладзіміру Уладзіміравічу Рыжкову. |





