У Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці 3 і 4 красавіка 2024 г.праведзены чарговыя мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе»

Для навучэнцаў 8-х класаў сярэдняй школы №25 і 9-х класаў сярэдняй школы №18 г.Віцебска праведзены «урокі памяці», прымеркаваныя да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Асноўны акцэнт падчас урокаў быў зроблены на прагляд віртуальных выставачных праектаў пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны на Віцебшчыне, падрыхтаваных Дзяржаўным архівам Віцебскай вобласці на аснове архіўных дакументаў і іншых крыніц.

На фота: Падчас правядзення мерапрыемства.