Архівісты Маладзечна на школьных лінейках: гісторыя, напутствы і кнігі — у падарунак

1 верасня ў школах Маладзечна прагучаў першы званок, які азнаменаваў пачатак новага навучальнага года. Святочныя лінейкі сталі падзеяй, дзе сустрэліся традыцыі, натхненне і клопат пра будучыню.

Сярод ганаровых гасцей урачыстасці ў сярэдняй школе №14, дзе віншавалі першакласнікаў і адзінаццацікласнікаў, — дырэктар Зональнага дзяржаўнага архіва ў г.Маладзечна Іна Пудакевіч.

«Сёння школа — як вялікі карабель, гатовы да новага плавання. На яго палубе — тыя, хто ўпершыню ступіў на борт, і тыя, хто ўжо бачыць гарызонт выпускнога мая. Першакласнікі і адзінаццацікласнікі — два полюсы школьнага жыцця, і менавіта ў гэтым кантрасце — яе прыгажосць. Не бойцеся шляху. Побач — настаўнікі, як надзейныя компасы, і бацькі, як устойлівыя ветразі. Няхай гэты навучальны год стане для вас годам адкрыццяў, добрых спраў і сапраўдных дасягненняў. Няхай у школе будзе светла — ад ведаў, сяброўства і павагі. У добры шлях!» — пажадала ўдзельнікам свята Іна Зянонаўна.

У ўрачыстай атмасферы дырэктар архіва перадала школе каштоўныя выданні, падрыхтаваныя Дэпартаментам па архівах і справаводстве ў межах праекта «Бібліятэка Саюзнай дзяржавы». Гэтыя кнігі сталі не проста падарункам, а ўкладам у інтэлектуальнае і духоўнае развіццё вучняў. Асаблівым момантам цырымоніі стала таксама ўдзел у перадачы кніг ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — як знак глыбокай дзяржаўнай падтрымкі адукацыйнай сферы і культурнага асветніцтва.

Сувязь архіва з СШ №14 мае сістэмны характар: з мінулага года дзейнічае пагадненне аб супрацоўніцтве, якое ўключае сумесныя праекты і адукацыйныя ініцыятывы.

Святочную лінейку ў сярэдняй школе №12 таксама наведалі прадстаўнікі архіва — загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Алена Томковіч і архівіст Марыя Мечкоўская. Яны звярнуліся да школьнікаў з напутным словам, падкрэсліўшы важнасць памяці, ведаў і павагі да гістарычнай спадчыны. Сувязь архіва са школай даўно выйшла за межы фармальных візітаў — многія вучні ўжо неаднаразова бывалі ў архіве, удзельнічалі ў экскурсіях, праектах, творчаскіх сустрэчах. Гэты дыялог пакаленняў працягваецца: у падарунак школьнікам таксама былі перададзены кнігі з серыі «Бібліятэка Саюзнай дзяржавы» — як уклад у фарміраванне культурнай і грамадзянскай ідэнтычнасці, і як запрашэнне да далейшага даследавання мінулага дзеля асэнсаванага будучага.

Архіўная служба працягвае ўдзельнічаць у выхаванні, падтрымцы і натхненні маладога пакалення. Гісторыя тут — не толькі ў дакументах, але і ў словах, учынках і ўвазе.

 

1. Дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечна» Іна Зянонаўна Пудакевіч падчас святочнай лінейкі ў ДУА «Сярэдняя школа №14 г.Маладзечна»
2. Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Алена Аляксандраўна Тамковіч падчас святочнай лінейкі ў ДУА «Сярэдняя школа №12 г.Маладзечна»