Аб правядзенні экскурсіі для вучняў школы №14 г.Брэста ў Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці

28 лістапада 2025 года Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці з азнаямленчай экскурсіяй наведалі вучні 8-га класа ДУА «Сярэдняя школа №14 імя Я.М.Фаміна г.Брэста».

У рамках мерапрыемства для школьнікаў была арганізавана насычаная праграма, якая ўключала ў сябе:

– аглядную экскурсію па архіве,
– інтэрактыўны занятак па разгадванні філвордаў з тэрміналогіяй па архіўнай справе,
– тэматычную віктарыну па гісторыі горада Брэста,
– прагляд фільма «Да 80-й гадавіны вызвалення горада Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

Асаблівая ўвага была нададзена адной з самых трагічных старонак гісторыі Беларусі – Вялікай Айчыннай вайне. Падчас лекцыі архівісты расказалі пра важнасць захавання дакументальнай памяці.

 

1. Вучні СШ №14 вырашаюць філворд
2. Школьнікі адказваюць на пытанні віктарыны
3. Падчас прагляду фільма
4. Школьнікі каля выстаўкі архіўных дакументаў «Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны»