Акцыя «Архівы-школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці»
22 кастрычніка 2025 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» праведзены ўрокі для школьнікаў «Па старонках гісторыі архіва» і «Гомельшчына партызанская».
На першым уроку навучэнцам установы адукацыі «Сярэдняя школа №3 г.Гомеля імя Д.Н. Пенязькова» распавялі пра гісторыю стварэння архіва і асноўных напрамках яго працы, а ў ходзе агляднай экскурсіі па архіве, хлопцы даведаліся аб складзе і колькасці захоўваемых дакументаў і ўмовах іх захоўвання.
У рамках мерапрыемства рабят азнаёмілі з прафарыентацыйным матэрыялам. Навучэнцам была прадстаўлена інфармацыя аб умовах паступлення на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, аб перавагах навучання, аб перспектыве працаўладкавання выпускнікоў факультэта, а таксама акцэнтавалі ўвагу на магчымасцях і перавагах атрымання адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі на гістарычным факультэце.
Падчас другога ўрока супрацоўнікі архіва расказалі дзецям пра тое, як ва ўмовах жорсткага акупацыйнага рэжыму разгортвалася барацьба партызан і падпольшчыкаў.
Навучэнцаў азнаёмілі з дакументальнымі матэрыяламі аб дзейнасці падпольных груп і партызанскіх брыгад, якія захоўваюцца ў архіве: аб баявым і лікавым складзе партызанскіх атрадаў і брыгад, з асабістымі справамі Герояў Савецкага Саюза, таксама хлопцы атрымалі магчымасць азнаёміцца з сапраўднымі дакументамі, якія змяшчаюць успаміны ўдзельнікаў баёў за вызваленне Гомельскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Увазе навучэнцаў была прадстаўлена выстава дакументаў «А заўтра была Перамога..»., якая экспануецца ў чытальнай зале архіва, а таксама арганізаваны паказ дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаванага да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
| 1-6. навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №3 г.Гомеля імя Д.М. Пенязькова» падчас мерапрыемства |
![]() |
![]() |
| 7-8. Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №3 г.Гомеля імя Д.М. Пенязькова» падчас агляднай экскурсіі |







