Міжнародны тыдзень архіваў: экскурсія па Рэчыцкаму дзяржархіву для навучэнцаў сярэдняй школы №10 г.Рэчыцы

13 чэрвеня 2025 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» і Міжнароднага тыдня архіваў (9-13 чэрвеня 2025 года) у Занальным дзяржаўным архіве ў г.Рэчыцы была праведзена пазнавальная экскурсія для навучэнцаў сярэдняй школы №10 г.Рэчыцы, якія наведваюць лагер працы і адпачынку «Трудавік».

У час экскурсіі хлопцы і дзяўчаты пабывалі ў архівасховішчы №2, дзе архівіст 2-й кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела забеспячэння захаванасці і дзяржаўнага ўліку дакументаў Т.В.Фралова паказвала ім найболыш цікавыя дакументы і расказвала аб умовах іх захавання. У чытальнай зале архіва вядучы археограф аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў С.А.Жарносенка тлумачыў, як архіў працуе с грамадзянамі і што неабходна для атрымання прафесіі архівіста. Дэманстраваліся выданні з навукова-даведачнай бібліятэкі архіва, а таксама дакументы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і пісьмы ваенных гадоў на выстаўках.

Увазе навучэнцаў быў прадстаўлены дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаваны на аснове матэрыялаў кінахронікі, якія захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў. Пасля кінасеанса хлопцы і дзяўчаты атрымалі маленькія падарункі – візіткі з QR-кодам БДАКФФД, пераходзячы па якому можна паглядзець дакументальныя фільмы, створаныя дадзеным архівам.

 

1-2. Архівіст 2-й кваліфікацыйнай катэгорыі Т.В. Фралова прадстаўляе школьнікам найбольш цікавыя дакументы, якія захоўваюцца ў архіве
3-5. Навучэнцы сярэдняй школы №10 г.Рэчыцы знаёмяцца з літаратурай з навукова-даведачнай бібліятэкі архіва і з дакументамі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны
6-7. Навучэнцы сярэдняй школы №10 г.Рэчыцы глядзяць дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі»